Памятныя манеты "Шлях Скарыны. Прага" серыі "Шлях Скарыны"
Дата выпуску ў абарачэнне: 9 чэрвеня 2017 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – гравюра аўтапартрэта Францыска Скарыны з кнігі "Быццё", выдадзенай Ф. Скарынам; злева і справа – дэкаратыўны арнамент, у поле якога ўпісаны: злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай); унізе ў цэнтры – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – выява горада Прагі са старадаўняй гравюры ("Сусветная хроніка" Шэдэля, XV ст.), злева і справа – фрагменты будынкаў з гравюр Ф. Скарыны; у ніжняй частцы – надпіс "ПРАГА"; у верхняй – выява астранамічнага пражскага гадзінніка, над ім – надпіс па крузе "ШЛЯХ СКАРЫНЫ".