Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Веласпорт"
Памятныя манеты "Веласпорт"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2006 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь)рэверс: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Гурт манет рыфлёны.
Аверс
у крузе, абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, на срэбнай – проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ – на медна-нікелевай.
Рэверс
у цэнтры – стылізаваная выява велатрэка, па якім рухаюцца веласіпедысты; унізе – надпіс ВЕЛАСПОРТ. На срэбнай манеце на кола аднаго з веласіпедаў нанесена галаграма.