Памятная манета "Год Сабакі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 15 верасня 2017 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),рэверс: О. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
у вонкавым крузе ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, справа – год чаканкі; злева – проба сплаву.
Ва ўнутраным крузе ў цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, Cонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізма – устаўка з фіяніту; па крузе – лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месячнага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2018 (год Сабакі).
Рэверс
у цэнтры – выява сабакі, які ляціць на ракеце ў акружэнні зорак, планет і ракет; уверсе – пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае сабаку; унізе – надпіс: ГОД САБАКІ.