Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Троiцкi касцёл са званiцай. Чарнаўчыцы"
Памятныя манеты "Троiцкi касцёл са званiцай. Чарнаўчыцы"
Дата выпуску ў абарачэнне: 26 снежня 2017 года
Дызайн: аверс - C. Заскевіч (Беларусь),рэверс - О. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; намінал: ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); унізе – год чаканкі (на срэбнай злева – проба сплаву).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява Траецкага касцёла ў в. Чарнаўчыцы і стылізаванай пячаткі з інфармацыяй аб стагоддзі заснавання: ХVI; унізе надпісы: ЧАРНАЎЧЫЦЫ, ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ СА ЗВАНІЦАЙ, злева надпіс: ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ.