Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей. 2017"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2017 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ФДУП "Дзяржзнак", Санкт-Пецярбург, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – стылізаваны надпіс у два радкі: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – кампазіцыя з дзіцячых малюнкаў; злева – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год выпуску і проба сплаву (на срэбнай манеце).
Рэверс
у цэнтры – выява клоўна, які жанглюе шарамі з выявамі саксафаніста, сабакі, твару дзяўчынкі і мядзведзя на веласіпедзе; уверсе па крузе надпіс: СВЕТ ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ; унізе па крузе – стылізаваная арнаментальная паласа ў выглядзе месяца.