Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2008 года. Лёгкая атлетыка"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2006 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты наміналам 20 рублёў рыфлёная, наміналам 1000 рублёў – гладкая (указаны індывідуальны нумар).
Аверс
у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ і 1000 РУБЛЁЎ на манетах наміналам 20 і 1000 рублёў адпаведна.
Рэверс
у цэнтры – надпісы: гарызантальна ў тры радкі АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ 2008; па крузе – ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА; па перыметры на фоне арнаментальнага палатна – стылізаваная выява бегуноў.