Памятныя манеты, прысвечаныя савецкiм воiнам-вызвалiцелям
Дата выпуску ў абарачэнне: 8 чэрвеня 2004 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),реверс: А.Вішнякова (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – рэльефны вiдарыс ордэна Айчыннай вайны (на срэбнай – з эмаллю чырвонага i белага колераў); пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.
Рэверс
у цэнтры – выява воiна з аўтаматам на фоне танкавай бiтвы; уверсе – надпiс 60 ГОД; па крузе – надпiс ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСI АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКIХ ЗАХОПНIКАЎ.