Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "550 гадоў здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці"
Памятныя манеты "550 гадоў здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці"
Дата выпуску ў абарачэнне: 14 красавіка 2020 года
Дызайн: С Някрасава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў-кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – выява комплексу Жыровіцкага манастыра; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – 100 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява шануемай копіі Жыровіцкай іконы Божай Маці; па крузе надпіс: 550 ГАДОЎ ЗДАБЫЦЦЯ ЦУДАТВОРНАЙ ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БОЖАЙ МАЦІ.