Памятныя манеты "Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень"
Дата выпуску ў абарачэнне: 14 красавіка 2020 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў –кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява памятнага знака індустрыяльнага парку; справа і злева ад яго – каляровы малюнак Дзяржаўных сцягоў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі; над імі – надпіс на кітайскай мове "Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі Камень"; пад памятным знакам – лічбы 5.12; па крузе надпіс: "КІТАЙСКА-БЕЛАРУСКІ ІНДУСТРЫЯЛЬНЫ ПАРК "ВЯЛІКІ КАМЕНЬ".