Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Перамога"
Памятная манета "Перамога"
Дата выпуску ў абарачэнне: 25 красавіка 2005 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры – рэльефны вiдарыс ордэна Перамогi з нанесенымi тампадрукаваннем элементамi чырвонага i блакiтнага колераў; пад iм – год чаканкi, проба сплаву, па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.
Рэверс
справа – выява савецкiх воiнаў, якiя ўстанаўлiваюць сцяг Перамогi над Рэйхстагам; злева – надпiс у два радкi 1945-2005, пад iм – муаравая стужка.