Памятная манета "Снежная каралева"
Дата выпуску ў абарачэнне: 24 лютага 2005 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.
Аверс
уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры – на фоне зорнага неба выява хлопчыка i дзяўчынкi, якiя сядзяць на павернутым паўмесяцы i трымаюць разгорнутую кнiгу; пад выявай – год чаканкi; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры на фоне разбiтага люстэрка – адлюстраванне галавы Снежнай каралевы з дэкаратыўным каўняром, якая ўвянчана каронай з устаўкай са штучнага цыркону сiняга колеру; унiзе справа – ружа; уверсе па краю манеты – узор са стылiзаваных сняжынак; унiзе па крузе надпiс: СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА.