Памятная манета "Сымон–музыка"
Дата выпуску ў абарачэнне: 14 кастрычніка 2005 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.
Аверс
уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка i дзяўчынкi, якiя сядзяць на павернутым паўмесяцы i трымаюць разгорнутую кнiгу; пад выявай – год чаканкi; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.
Рэверс
уверсе – арнаментальная кампазiцыя, створаная на аснове традыцыйнага беларускага арнаменту, з устаўкай са штучнага празрыстага крышталя аранжавага колеру; злева – адлюстраванне беларускага пейзажу, замка, хаткi; справа – вобраз Сымона, якi грае на скрыпцы; унiзе па крузе надпiс: СЫМОН-МУЗЫКА.