Памятная манета "Каменная кветка"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 снежня 2005 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.
Аверс
уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка i дзяўчынкi, якiя сядзяць на павернутым паўмесяцы i трымаюць разгорнутую кнiгу; пад выявай – год чаканкi; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.
Рэверс
уверсе – па крузе надпiс КАМЕННАЯ КВЕТКА, у цэнтры – Каменная кветка з устаўкай са штучнага празрыстага крышталя жоўтага колеру; унiзе – злева вобраз Кацярыны i дзвюх птушак на фоне стылiзаванага дрэва, справа – Данiлы i малахiтавай чашы, у цэнтры – Гаспадыня меднай гары ў вобразе яшчаркi.