Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты, прысвечаныя хакею
Памятныя манеты, прысвечаныя хакею
Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 1997 года
Дызайн: аверс: А. Зіменка, Д. Бяліцкі (Беларусь)рэверс: Т. Радзівілка (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе -- рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал, год чаканкі, для манет з каштоўных металаў – маса манеты і проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры -- рэльефная выява двух хакеістаў, якія змагаюцца за шайбу; справа – эмблема Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь; па крузе надпіс: БЕЛАРУСЬ АЛIМПIЙСКАЯ.