Памятныя манеты "Вяселле"
Дата выпуску ў абарачэнне: 15 жніўня 2006 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява дзвюх птушак, якiя сядзяць на галiнках дрэва жыцця, i выява трылiснiку – сiмвалаў шчасця i сямейнага дабрабыту; пад iмi ўказаны: год чаканкi, на срэбнай манеце – проба сплаву i намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ.
Рэверс
На адваротным баку манет размешчаны асноўныя атрыбуты вяселля: каравай з заручальнымi пярсцёнкамi ў абрамленнi вянка нявесты на фоне мядовых сотаў i ручнiка.