Памятныя манеты "Белавежская пушча. Зубр"
Дата выпуску ў абарачэнне: залатая, 50 рублёў - 18 ліпеня 2006 года; срэбная, 20 рублёў - 30 кастрычніка 2001 года; медна-нікелевая, 1 рубель - 30 кастрычніка 2001 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
на залатой:
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ.
на срэбнай і медна-нікелевай:
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява галавы зубра на фоне стылiзаванага лесу; па крузе надпiсы: злева – БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА, унiзе – ЗУБР.