Памятныя манеты "Чырвоны Бор"
Дата выпуску ў абарачэнне: 12 верасня 2006 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасцi. На бакавой паверхні манет надпісы: ЗАКАЗНІКІ БЕЛАРУСІ * ЧЫРВОНЫ БОР.
Аверс
уверсе на фоне арнаментальнага палатна – відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у цэнтры – выява квітнеючай расліны; унізе надпіс: ШПАЖНІК ЧАРАПІЦАВЫ, год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву) і намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры, на фоне фрагмента пейзажу запаведніка, – рэльефная выява еўрапейскай норкі; уверсе – выява фрагмента традыцыйнага беларускага арнаменту, што сімвалізуе жыццё; унізе надпіс: ЕЎРАПЕЙСКАЯ НОРКА.