Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Ліс"
Памятная манета "Ліс"
Дата выпуску ў абарачэнне: 3 красавіка 2003 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь), рэверс: В. Уронскі (Польшча)Чаканка: Манетны двор "Валкамбі", Швейцарыя
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтральнай частцы – рэльефная выява ліса, у вачах – устаўкі з брыльянтаў; зверху – надпiс: ЛІС, справа па крузе - надпіс: VULPES VULPES.