Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Сокал–падарожнік"
Памятная манета "Сокал–падарожнік"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 сакавіка 2006 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: Манетны двор "Валкамбі", Швейцарыя
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры – рэльефнае адлюстраванне галавы сокала-падарожніка, у воку – устаўка з брыльянта; па крузе надпіс: СОКАЛ-ПАДАРОЖНІК PEREGRINE FALCON.