Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Воўк"
Памятныя манеты "Воўк"
Дата выпуску ў абарачэнне: 21 снежня 2007 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: залатая, 50 рублёў - Каралеўскі манетны двор Нідэрландаў, Утрэхт, Нідэрланды; срэбная, 20 рублёў - ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ (на залатой) i 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).
Рэверс
у цэнтральнай частцы – рэльефная выява галавы ваўка, у вачах – устаўкі з брыльянта (на залатой) i ўстаўкі з крышталя Свароўскi (на срэбнай); уверсе па крузе – надпiс: ВОЎК CANIS LUPUS.