Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Ваўкі"
Памятная манета "Ваўкі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 21 снежня 2007 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі, проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтральнай частцы – рэльефная выява галавы ваўка, у вачах – устаўкі з крышталя Свароўскі; на заднім плане – рэльефная выява ваўка, які стаіць на камені, уверсе па крузе – надпіс: ВАЎКІ CANIS LUPUS.