Памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова
Дата выпуску ў абарачэнне: 5 мая 1999 года
Дызайн: Т. Радзівілка (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, на срэбнай – маса каштметалу ў чысціні і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", у ніжняй – "ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" на срэбнай і "АД3IН РУБЕЛЬ" на медна-нікелевай.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява Міхася Лынькова; злева на фоне стылізаванага малюнка разгорнутай кнігі – у тры радкі надпіс: МIХАСЬ ЛЫНЬКОЎ; справа ўнізе па крузе –гады жыцця пісьменніка: 1899–1975.