Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Полацк"
Памятныя манеты "Полацк"
Дата выпуску ў абарачэнне: 21 кастрычніка 1998 года
Дызайн: Т. Радзівілка (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет рыфлёны.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм -- год чаканкi (на срэбнай -- і маса каштоўнага металу ў чысцiнi i проба сплаву); па крузе надпiс: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) i АДЗIН РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява плана Полацка з гравюры XVI стагоддзя; справа ўверсе – рэльефны відарыс герба горада Полацка XVI– XVIII стагоддзяў; па крузе надпiсы: ПОЛАЦК і ГАРАДЫ БЕЛАРУСI.