Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Віцебск"
Памятныя манеты "Віцебск"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 чэрвеня 2000 года
Дызайн: Т. Радзівілка (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет рыфлёны.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай -- і маса каштоўнага металу ў чысцiнi i проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) i АДЗIН РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
злева уверсе – рэльефны відарыс герба горада Віцебска; злева ўнізе – выява Дабравешчанскай царквы, справа – Ратушы; па крузе надпісы: ВIЦЕБСК і ГАРАДЫ БЕЛАРУСI.