Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Брэст"
Памятныя манеты "Брэст"
Дата выпуску ў абарачэнне: 8 снежня 2005 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.
Рэверс
На манеце у цэнтральнай частцы размешчана рэльефная выява фрагмента панарамы г. Брэста з гравюры XVII века, злева ўверсе – рэльефны вiдарыс герба г. Брэста; па крузе надпiсы: уверсе – БРЭСТ, унiзе – ГАРАДЫ БЕЛАРУСI.