Памятные монеты "Гомель"
Дата выпуску ў абарачэнне: 24 мая 2006 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Гурт манеты рыфлёны.
Аверс
у крузе, абведзенным геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім указаны год чаканкі (на срэбнай да таго ж маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву); па крузе надпіс: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАДЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтральнай частцы – рэльефны відарыс гомельскага палаца з карціны А. Ідзкоўскага, справа ўверсе – рэльефная выява герба горада Гомеля; па акружнасці надпісы: уверсе – ГОМЕЛЬ, унізе – ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ.