Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Барысаглебская царква"
Памятныя манеты "Барысаглебская царква"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 ліпеня 1999 года
Дызайн: Т. Радзівілка (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет рыфлёны.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм -- год чаканкi (на срэбнай -- і маса каштоўнага металу ў чысцiнi i проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) i АДЗIН РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява Барысаглебскай царквы; уверсе ў тры радкі надпіс: ПОМНIКI АРХIТЭКТУРЫ БЕЛАРУСI; унiзе ў тры радкі надпіс – БАРЫСАГЛЕБСКАЯ ЦАРКВА ГРОДНА; у цэнтры надпіс: XII.