Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Камянецкая вежа"
Памятныя манеты "Камянецкая вежа"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 снежня 2001 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет рыфлёны.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм указаны год чаканкi (на срэбнай да таго ж маса каштоўнага металу ў чысцiнi i проба сплаву); па крузе надпiс: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) i АДЗIН РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
у цэнтральнай частцы - рэльефнае адлюстраванне Камянецкай вежы; уверсе надпiс у тры радкі – ПОМНIКI АРХIТЭКТУРЫ БЕЛАРУСI; унiзе надпiсы – XIII і КАМЯНЕЦКАЯ ВЕЖА.