Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Фарны касцёл. Нясвіж"
Памятныя манеты "Фарны касцёл. Нясвіж"
Дата выпуску ў абарачэнне: 18 кастрычніка 2005 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.
Рэверс
у цэнтральнай частцы размешчана рэльефнае адлюстраванне Фарнага касцёла ў г. Нясвiжы; уверсе надпiсы: ПОМНIКI АРХIТЭКТУРЫ БЕЛАРУСI, унiзе надпiсы: XVI-XVII, ФАРНЫ КАСЦЁЛ i НЯСВIЖ.