Памятныя манеты "Каляды"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 снежня 2004 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга; з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – салярны знак у выглядзе васьмiканечнай геаметрычнай фiгуры з элементамi дэкору, якi сiмвалiзуе сонечныя промнi; пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.
Рэверс
у цэнтры, на фоне краявiду, – рэльефнае адлюстраванне каляднай зоркi (з устаўкай з сiнтэтычнага крышталю блакiтнага колеру на срэбнай манеце); з левага i правага бакоў – рэльефны вiдарыс беларускага нацыянальнага арнаменту з элементамi каляднага матыву; унiзе – надпiс па крузе: КАЛЯДЫ.