Памятныя манеты "Глеб Менскі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 12 ліпеня 2007 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.
Аверс
у цэнтры – выява рэканструкцыі брамы дзяцінца старажытнага Менска, уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву) і намінал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ – на медна-нікелевай.
Рэверс
рэльефная выява Глеба Менскага, злева – адлюстраванне ўнікальнага каменнага абразка Маці Божай, аднесенага да XII – XIII стагоддзя, і знойдзенага пры раскопцы старажытнага Менска, па крузе надпіс: ГЛЕБ МЕНСКІ і гады яго праўлення: 1101 – 1119.