Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты, прысвечаныя 120–годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа
Памятныя манеты, прысвечаныя 120–годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа
Дата выпуску ў абарачэнне: 10 чэрвеня 2002 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, на срэбнай – маса каштметалу ў чысціні і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", у ніжняй – "ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" на срэбнай і "АД3IН РУБЕЛЬ" на медна-нікелевай.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява Якуба Коласа; злева ў два радкі – гады жыцця пісьменніка: 1882 – 1956, пад імі -- стылізаваны малюнак дуба, справа па крузе надпіс: ЯКУБ КОЛАС.