Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі
З 1 сакавіка 2019 г. Нацыянальны банк увёў у дзеянне сістэму мер макрапрудэнцыяльнага характару, накіраваную на абмежаванне сістэмнай рызыкі, якая генерыруецца бізнес-мадэлямі банкаў з павышаным рызыка-апетытам.
У аснове гэтай сістэмы мер ляжыць падыход, у адпаведнасці з якім да банкаў, якія рэалізуюць такія бізнес-мадэлі, прымяняюцца павышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фарміравання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фарміравання фонду абавязковых рэзерваў. У якасці індыкатара, які ўказвае на павышаны ўзровень рызыкі, бізнес-мадэляў, што рэалізуюцца банкамі, выкарыстоўваецца перавышэнне працэнтных ставак па новых банкаўскіх укладах (дэпазітах), якія ўстанаўліваюцца банкамі, крэдытах і эмітаваных аблігацыях над адпаведнымі разліковымі велічынямі стандартнай рызыкі (далей – РВСР).
РВСР разлічваюцца Нацыянальным банкам не радзей за адзін раз у тры месяцы на аснове сярэдніх працэнтных ставак, устаноўленых сістэмна значнымі банкамі першай групы значнасці за месяц, які папярэднiчае месяцу разліку, па фінансавых інструментах крэдытна-дэпазітнага рынку ў нацыянальнай валюце з наступнага пераліку:
- новыя тэрміновыя адзыўныя банкаўскія уклады (дэпазіты) фізічных асоб;
- новыя тэрміновыя безадзыўныя банкаўскія уклады (дэпазіты) фізічных асоб (з тэрмінам вяртання ад 1 да 6 месяцаў уключна, ад 6 месяцаў да 1 года ўключна, больш за 1 год);
- новыя крэдыты, прадастаўленыя фізічным і юрыдычным асобам (за выключэннем крэдытаў, прадастаўленых на льготных умовах па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў).
У аснове алгарытму разліку РВСР ляжыць сярэдняе арыфметычнае, а таксама мера варыяцыі працэнтных ставак, якія прымаюцца ў разлік.
РВСР для новых тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) разлічваецца на аснове даных аб сярэдніх працэнтных стаўках па новых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб і прымяняецца для новых тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб.
Пры прымяненні РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным і юрыдычным асобам (за выключэннем крэдытаў, прадастаўленых на льготных умовах па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў), выкарыстоўваецца паказчык "сярэдняя працэнтная стаўка за перыяд карыстання новым крэдытам".
Табліца – Значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі, працэнты гадавых
Пералік паказчыкаў | Значэнне, працэнты гадавых | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
сакавік 2019 г. | красавік 2019 г. | май 2019 г. | чэрвень 2019 г. | ліпень 2019 г. | жнівень 2019 г. | верасень 2019 г. | катрычнік 2019 г. | лістапад 2019 г. | снежань 2019 г. | студзень 2020 г. | люты 2020 г. | сакавік - красавік 2020 г. | май 2020 г. | чэрвень 2020 г. | ліпень 2020 г. | жнівень 2020 г. | верасень 2020 г. | кастрычнiк 2020 г. | лістапад 2020 г. | снежань 2020 г. | студзень 2021 г. | люты 2021 г. | сакавiк 2021 г. | |
РВСР для новых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб | 7,79 | 7,97 | 7,91 | 7,79 | 7,60 | 7,45 | 7,22 | 7,19 | 7,05 | 6,84 | 6,65 | 6,21 | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – |
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання ад 1 да 6 месяцаў уключна | 9,67 | 9,79 | 10,06 | 9,86 | 9,69 | 9,67 | 9,61 | 9,72 | 9,80 | 9,69 | 9,66 | 9,22 | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – |
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання ад 6 месяцаў да 1 года ўключна |
10,59 | 10,65 | 10,96 | 10,84 | 10,71 | 10,72 | 10,66 | 10,63 | 10,56 | 10,59 | 10,39 | 9,95 | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – |
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання больш за 1 год |
12,66 | 12,74 | 12,94 | 12,98 | 12,93 | 12,94 | 12,88 | 12,87 | 12,70 | 12,66 | 12,51 | 12,05 | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – | – |
РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных) |
11,87 | 11,99 | 12,04 | 12,00 | 11,84 | 11,84 | 11,77 | 11,75 | 11,73 | 11,65 | 11,56 | 11,48 | 12,46 | 12,45 | 12,03 | 11,88 | 11,77 | 11,74 | 11,74 | 11,74 | 11,76 | 11,76 | 11,76 | 12,90 |
РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных) |
15,41 | 15,49 | 15,55 | 15,36 | 14,59 | 14,50 | 13,81 | 13,70 | 13,18 | 12,89 | 12,47 | 12,32 | 14,19 | 14,09 | 13,61 | 13,51 | 13,50 | 13,35 | 13,35 | 13,35 | 13,33 | 13,33 | 13,33 | 14,69 |