НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Кампетэнцыя Нацыянальнага банка ў пытаннях рэгулявання мікрафінансавай дзейнасці

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 325 "Аб прыцягненні і прадастаўленні пазык, дзейнасці мікрафінансавых арганізацый" (далей – Указ) Нацыянальны банк:

  • ажыццяўляе рэгуляванне адносін, якія ўзнікаюць пры прадастаўленні і прыцягненні мікрафінансавымі арганізацыямі мікрапазык, прымае нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць парадак прыцягнення і прадастаўлення мікрапазык;
  • вядзе рэестр мікрафінансавых арганізацый у вызначаным ім парадку;
  • мае права ўстанаўліваць гранічныя памеры працэнтаў, якія атрымліваюцца пазыкадаўцам з пазычальніка, у гадавым вылічэнні (гадавую працэнтную стаўку) па мікрапазыках, што прадастаўляюцца микрафінансавымі арганізацыямі;
  • разглядае па сутнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб звароты спажыўцоў паслуг, якія аказваюцца мікрафінансавымі арганізацыямі, у сувязі з парушэннем правоў такіх спажыўцоў і накіроўвае прадпісанні аб спыненні парушэння правоў спажыўца, абавязковыя для выканання мікрафінансавымі арганізацыямі;
  • тлумачыць пытанні прымянення гэтага Указа;
  • мае права выступаць заказчыкам аўдытарскай паслугі па правядзенні аўдыту бухгалтарскай справаздачнасці некамерцыйнай мікрафінансавай арганізацыі, якая дзейнічае ў форме спажывецкага кааператыва;
  • мае права прад'явіць у суд іск аб ліквідацыі мікрафінансавай арганізацыі па падставах і ў парадку, якія ўстаноўлены заканадаўчымі актамі;
  • мае права падаць у суд заяву аб прызнанні мікрафінансавай арганізацыі эканамічна неплацежаздольнай (банкрутам) з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 года "Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)" для падачы заявы крэдыторам, у сувязі з невыкананнем мікрафінансавай арганізацыяй грашовых абавязацельстваў;
  • ажыццяўляе кантроль за выкананнем мікрафінансавымі арганізацыямі заканадаўства, якое рэгулюе парадак прадастаўлення і прыцягнення мікрапазык, у тым ліку шляхам правядзення па месцы знаходжання Нацыянальнага банка праверак на падставе вывучэння дакументаў, справаздачнасці і іншай інфармацыі, атрыманых ім у адпаведнасці з заканадаўствам, без выпатрабавання ад мікрафінансавай арганізацыі іншых дакументаў (камеральныя праверкі);
  • мае права накіраваць прадпісанне аб забароне прыцягнення мікрафінансавай арганізацыяй грашовых сродкаў, прадпісанне аб забароне прадастаўлення мікрафінансавай арганізацыяй мікрапазык, патрабаванне аб зняцці з пасады кіраўніка мікрафінансавай арганізацыі (ва ўстаноўленых Указам выпадках).