Кампетэнцыя Нацыянальнага банка ў пытаннях рэгулявання і кантролю рэйтынгавай дзейнасці

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2019 г. № 42 ”Аб змяненні і дапаўненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь“ (унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. № 320 ”Аб зацвярджэнні Статута Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь“) Нацыянальны банк з'яўляецца органам, які ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне рэйтынгавай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь (дзейнасці па аналізе (ацэнцы) юрыдычных асоб і фінансавых інструментаў, што эмітуюцца (выдаюцца) імі), устанаўлівае парадак яе арганізацыі і ажыццяўлення, прымае нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць рэйтынгавую дзейнасць.

У рамках рэгулявання:

  • устанаўлівае сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь парадак правядзення акрэдытацыі рэйтынгавых агенцтваў, у тым ліку парадак уключэння іх у рэестр рэйтынгавых агенцтваў (выключэння з яго) і склад звестак, якія ўключаюцца ў рэестр;
  • ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры (акрэдытацыя рэйтынгавага агенцтва шляхам уключэння яго ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў і выдачы пасведчання аб уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў; выдача дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў; унясенне змяненняў у рэестр рэйтынгавых агенцтваў; выключэнне рэйтынгавага агенцтва з рэестра рэйтынгавых агенцтваў);
  • устанаўлівае патрабаванні да рэйтынгавага агенцтва для ўключэння яго ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў, а таксама да яго аднаасобных выканаўчых і кантрольных органаў, удзельнікаў (заснавальнікаў, акцыянераў), членаў савета дырэктараў (назіральнага савета), членаў калегіяльнага выканаўчага органа, рэйтынгавых аналітыкаў;
  • устанаўлівае патрабаванні да метадалогіі рэйтынгавага агенцтва і вызначае парадак прадстаўлення ў Нацыянальны банк і ўзгаднення з ім гэтай метадалогіі, а таксама змяненняў, якія ўносяцца ў яе;
  • вызначае парадак раскрыцця інфармацыі рэйтынгавымі агенцтвамі, у тым ліку склад, форму і тэрміны яе прадстаўлення;
  • устанаўлівае патрабаванні да захаванасці і аховы інфармацыі, атрыманай у працэсе дзейнасці рэйтынгавага агенцтва;
  • устанаўлівае парадак і тэрміны складання і прадстаўлення ў Нацыянальны банк справаздачнасці і іншай інфармацыі ў сферы ажыццяўлення рэйтынгавай дзейнасці;

У рамках кантролю:

  • ажыццяўляе кантроль за выкананнем рэйтынгавым агенцтвам заканадаўства аб рэйтынгавай дзейнасці;
  • накіроўвае рэйтынгаваму агенцтву абавязковыя для выканання прадпісання аб устараненні парушэнняў, а ў выпадку невыканання гэтых прадпісанняў прымяняе да яго ва ўстаноўленым парадку меры ўздзеяння, у тым ліку якія датычацца прыпынення дзейнасці рэйтынгавага агенцтва, і выключае яго з рэестра;
  • разглядае па сутнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступаюць па пытаннях рэйтынгаў і рэйтынгавай дзейнасці.