Семінары "Практычныя аспекты правядзення Нацыянальным банкам аперацый на ўнутраным фінансавым рынку"
Галоўнае ўпраўленне манетарных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь да 2017 года рэгулярна праводзіла семінары "Практычныя аспекты грашова-крэдытнай палітыкі". З 2017 года правядзеннем семінара з новай назвай "Практычныя аспекты правядзення Нацыянальным банкам аперацый на ўнутраным фінансавым рынку" займаецца Галоўнае ўпраўленне аперацый на фінансавых рынках, створанае на базе Галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый і Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый у сувязі з аптымізацыяй Нацыянальным банкам структуры кіравання аперацыямі на фінансавых рынках.
Састаў удзельнікаў:
Дырэктары казначэйстваў, кіраўнікі і спецыялісты падраздзяленняў банкаў, якія займаюцца кіраваннем рэсурсамі (ліквіднасцю), аперацыямі з каштоўнымі паперамі, работай на фінансавых рынках.
Мэты правядзення семінараў:
- разуменне ўдзельнікамі рынку стратэгіі дзеянняў Нацыянальнага банка на фінансавым рынку;
- асвятленне пытанняў прымянення інструментарыя Нацыянальнага банка ва ўвязцы з макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкай;
- паглыбленне навыкаў і абмен вопытам па пытаннях кіравання рэсурсамі камерцыйнага банка і работы на фінансавым рынку.
У ходзе семінараў падрабязна разглядаюцца практычныя і метадалагічныя аспекты прымянення інструментаў Нацыянальнага банка. Асаблівая ўвага надаецца аперацыям Нацыянальнага банка на фінансавым рынку, пытанням прагназавання і рэгулявання ліквіднасці банкаўскай сістэмы, функцыянаванню і развіццю грашовага, валютнага і фондавага рынкаў, перспектывам развіцця нацыянальнай плацежнай сістэмы.
Праграма семінараў прадугледжвае абмеркаванне пытанняў уздзеяння грашова-крэдытнай палітыкі Нацыянальнага банка на стратэгію і тактыку банкаў, а таксама абмен вопытам па пытаннях удасканалення плацежных адносін, арганізацыі кіравання рэсурсамі ў банках, аптымізацыі структуры балансу.
Месца правядзення: Вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Перыядычнасць: 1 раз у год
Дэталёвая інфармацыя аб семінарах:
№ 39 | 29 - 30 красавіка 2019 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 38 | 3 - 4 мая 2018 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 37 | 29 - 30 мая 2017 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 36 | 23 - 24 мая 2016 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 35 | 18 - 20 мая 2015 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 34 | 12 - 14 мая 2014 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 33 | 6 - 7 мая 2013 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 32 | 26 - 28 лістапада 2012 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 31 | 9 - 11 лістапада 2011 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 30 | 11 - 13 мая 2011 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 29 | 9 - 12 лістапада 2010 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 28 | 20 - 21 мая 2010 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 27 | 27 - 30 красавіка 2010 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 26 | 3 - 6 лістапада 2009 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 25 | 21 - 22 мая 2009 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 24 | 14 - 17 красавіка 2009 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 23 | 26 - 28 лістапада 2008 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 22 | 22 - 23 мая 2008 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 21 | 9 - 11 красавіка 2008 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 20 | 10 - 12 кастрычніка 2007 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 19 | 24 - 25 мая 2007 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 18 | 11 - 13 красавіка 2007 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 17 | 3 - 6 кастрычніка 2006 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 16 | 25 - 26 мая 2006 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 15 | 5 - 7 красавіка 2006 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 14 | 7 - 9 снежня 2005 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 13 | 14 - 15 красавіка 2005 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 12 | 4 - 6 красавіка 2005 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 11 | 4 - 6 кастрычніка 2004 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 10 | 6 - 8 красавіка 2004 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 9 | 24 - 25 лютага 2004 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 8 | 13 - 17 кастрычніка 2003 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 7 | 3 - 6 сакавіка 2003 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 6 | 1 - 4 кастрычніка 2002 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 5 | 4 - 6 сакавіка 2002 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 4 | 8 - 12 кастрычніка 2001 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 3 | 1 - 2 сакавіка 2001 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 2 | 4 - 8 снежня 2000 г. | Праграма | Удзельнікі |
№ 1 | 28 лютага - 3 сакавіка 2000 г. | Праграма | Удзельнікі |
* плануемыя семінары.
Кантактныя асобы:
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Ваніцкі Дзмітрый Ігаравіч, начальнік упраўлення рэгулявання ліквіднасці
Падрыхтоўка праграмы семінара
тэл. +375 17 215 35 56
факс +375 17 222 39 06
Вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Кавалеўская Аксана Аляксандраўна, начальнік арганізацыйнага аддзела
Арганізацыйныя пытанні, аплата навучання
тэл. +375 17 500 23 04
факс +375 17 500 23 01