Электронныя звароты
Электронныя звароты ў Нацыянальны банк накіроўваюцца толькі з дапамогай рубрыкі “Электронныя звароты".
Электронныя звароты грамадзян, што накіроўваюцца ў Нацыянальны банк, павінны змяшчаць:
- найменне арганізацыі (Нацыянальны банк або яго структурнае падраздзяленне) альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія накіроўваюцца ў Нацыянальны банк, павінны змяшчаць:
- найменне арганізацыі (Нацыянальны банк або яго структурнае падраздзяленне) альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка
- або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
Электронныя звароты разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц. Электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў выпадках, калі:
- заяўнікам не выкананы патрабаванні, якія прад'яўляюцца да звароту;
- звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў; зварот змяшчае пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Нацыянальнага банка;
- у тэксце звароту ўтрымліваюцца абразлівыя, нецэнзурныя словы або выразы; да звароту, які падаецца прадстаўніком заяўніка, не прымацаваныя дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы;
- прапушчаны без уважлівай прычыны 3-гадовы тэрмін з дня парушэння правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў або з дня, калі заяўніку стала вядома аб іх парушэнні;
- заяўнікам пададзены паўторны зварот, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Да электронных зваротаў могуць прымацоўвацца дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах). Гэтыя дакументы могуць быць прымацаваны ў форме файлаў у наступных фарматах: .doc, .docx, .rtf, .tif, .jpeg, .pdf, .jpg, .tiff.
Заяўнік мае права на адкліканне свайго электроннага звароту ў Нацыянальны банк шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Адказ Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар, размешчаны ў падраздзеле “Пытанні, якія часта задаюць”. Адказы (паведамленні) на такія звароты не накіроўваюцца.
Уваход у асабісты кабінет
калі Вы ўпершыню наведалі гэтую рубрыку, неабходна зарэгістравацца:
Адправіць паўторна пісьмо для пацвярджэння рэгістрацыі?
Забыліся пароль, уліковы запіс заблакіраваны?
Адміністрацыя інтэрнэт-сайта: email@nbrb.by (можна звяртацца па пытаннях функцыянавання інтэрнэт-сайта).