Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Год Быка" серыі "Кітайскі каляндар"
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 12 лістапада 2020 г. выпускае ў абарачэнне срэбную памятную манету "Год Быка" серыі "Кітайскі каляндар" наміналам 20 рублёў, вагой 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 999 штук.
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс: па знешнім крузе ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, справа – год чаканкі; злева – проба сплаву.
Ва ўнутраным крузе ў цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, Сонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізма – устаўка з фіяніту; па крузе – лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2021 (год Быка).
Рэверс: у цэнтры – выява двух быкоў у атачэнні стылізаванага кітайскага арнаменту; уверсе – выява пазалочанага іерогліфа, які абазначае быка; унізе – надпіс: ГОД БЫКА.
Манета адчаканена ў АТ "Манетны двор Польшчы" (Варшава) якасцю "пруф-лайк".
Выпушчаная ў абарачэнне манета з'яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Інфармацыя аб чакаемых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама плануемых датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле "Банкноты і манеты".