18.11.2020  
Інфармацыйнае паведамленне

Нацыянальным банкам вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2021 год


Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з мэтай абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2021 год.

Да групы сістэмнай значнасці I аднесены ААТ "АСБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "БПС-Сбербанк", "Пріорбанк" ААТ, ААТ "Банк БелВЭБ", ААТ "Белінвестбанк".

Да групы сістэмнай значнасці II аднесены ЗАТ "Альфа-Банк", ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь), ЗАТ "МТБанк", ААТ "Банк Дабрабыт", ААТ "Парытэтбанк", ААТ "БНБ-Банк".

Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных зроблена на падставе агрэгіраванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі. Разлік названых паказчыкаў здзейснены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку вызначэння сістэмна значных банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 18 мая 2017 г. № 180.

На працягу 2021 года банкам, аднесеным да ліку сістэмна значных, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у названых банках саветам дырэктараў (наглядальным саветам) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфарміраваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.