29.07.2021  
Інфармацыйнае паведамленне

Адбылося пашыранае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка


Вынікі рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў першым паўгоддзі 2021 года разгледжаны 29 ліпеня на пашыраным пасяджэнні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У пасяджэнні ўзялі ўдзел (у тым ліку ў рэжыме відэаканферэнцыі) прадстаўнікі зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання, банкаўскай супольнасці, профільных асацыяцый.

Тэксты дакладаў члена Праўлення Нацыянальнага банка, начальніка Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Дзмітрыя Мурына "Забеспячэнне цэнавай стабільнасці ў першым паўгоддзі 2021 года" і начальніка Упраўлення фінансавай стабільнасці Ігара Магілевіча "Забеспячэнне фінансавай стабільнасці ў першым паўгоддзі 2021 года" апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка 30 ліпеня 2021 года.