05.08.2021  
Інфармацыйнае паведамленне

Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 100 гадоў"


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 5 жніўня 2021 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 100 гадоў":

  • срэбную – наміналам 20 рублёў, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 999 штук;
  • медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 1 999 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – у цэнтры ў акружэнні фірмовага патэрна ўніверсітэта, які складаецца са знака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, – надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, намінал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай). Над імі рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Унізе – год выпуску (на срэбнай – проба сплаву).

Рэверс: у цэнтры – выява фасада галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага універсітэта, над выявай – лагатып, прымеркаваны да 100-годдзя заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Манеты адчаканены на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан" якасцю: срэбныя – "пруф", медна-нікелевыя – "пруф-лайк".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.