29.04.2019  
Інфармацыйнае паведамленне

Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "75 год вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў"


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 29 красавіка 2019 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "75 год вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў":

  • срэбную – наміналам 20 рублёў, вагой 33,63 г, дыяметрам 50,00 мм, пробай сплаву 925, тыражом 1 100 штук;
  • медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, вагой 19,50 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 3 000 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе: злева – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), справа – год чаканкі (на срэбнай проба сплаву); у цэнтры – на фоне пейзажу стылізаваная выява бусла ў гняздзе на даху дома.

Рэверс: у цэнтры – стылізаваная кампазіцыя са свечкі, кветак, каласоў і элементаў нацыянальнага арнаменту, уверсе па крузе надпіс: 75 ГОД ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ.

Манеты адчаканены ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор" якасцю: срэбная – "пруф", медна-нікелевая – "пруф-лайк".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.