НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь рынку банкаўскіх плацежных картак

Банкаўская плацежная картка ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца плацежным інструментам, які забяспечвае доступ да банкаўскага рахунка і правядзенне безнаяўных плацяжоў за тавары і паслугі, атрыманне наяўных грашовых сродкаў і ажыццяўленне іншых аперацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. З мэтай забяспечыць захаванасць грашовых сродкаў на рахунках кліентаў, павысіць узровень фінансавай граматнасці насельніцтва і прадухіліць махлярскія аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак Нацыянальны банк распрацаваў Рэкамендацыі па бяспечным выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак.

У адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь выпуск банкаўскіх плацежных картак у абарачэнне ажыццяўляецца банкамі-эмітэнтамі. Аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак праводзяцца банкамі-эмітэнтамі ў межах паўнамоцтваў, дадзеных наяўнымі ў іх ліцэнзіямі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, і ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку здзяйснення аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2013 № 34.

Банкі, якія аказваюць паслугі эквайрынгу для арганізацый гандлю (сэрвісу) па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard, унутранай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ (на 01.10.2017):

  • ААТ "ААБ Беларусбанк"
  • ААТ "Белаграпрамбанк"
  • ААТ "Белінвестбанк"
  • ААТ "Банк БелВЭБ"
  • "Пріорбанк" ААТ
  • ЗАТ "МТБанк"
  • ЗАТ "БСБ-Банк"
  • ААТ "БПС-Cбербанк" (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы American Express)
  • ААТ "Белгазпромбанк" (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы Union Pay)
  • ААТ "Парытэтбанк" (толькі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак унутранай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ)

Асноўныя паказнікі развіцця рынку банкаўскіх плацежных картак у Рэспубліцы Беларусь