Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь рынку банкаўскіх плацежных картак

Банкаўская плацежная картка ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца плацежным інструментам, які забяспечвае доступ да банкаўскага рахунка і правядзенне безнаяўных плацяжоў за тавары і паслугі, атрыманне наяўных грашовых сродкаў і ажыццяўленне іншых аперацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. З мэтай забяспечыць захаванасць грашовых сродкаў на рахунках кліентаў, павысіць узровень фінансавай граматнасці насельніцтва і прадухіліць махлярскія аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак Нацыянальны банк распрацаваў Рэкамендацыі па бяспечным выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак.

У адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь выпуск банкаўскіх плацежных картак у абарачэнне ажыццяўляецца банкамі-эмітэнтамі. Аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак праводзяцца банкамі-эмітэнтамі ў межах паўнамоцтваў, дадзеных наяўнымі ў іх ліцэнзіямі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, і ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку здзяйснення аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2013 № 34.


Банкі, якія аказваюць паслугі эквайрынгу для арганізацый гандлю (сэрвісу) (у тым ліку інтэрнэт-эквайрынгу) па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard, унутранай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ і інш. (на 01.10.2020):

  • ААТ "ААБ Беларусбанк", (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг) (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы Union Pay, плацежнай сістэмы "Мір")
  • ААТ "Белаграпрамбанк", (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг) (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы "Мір")
  • ААТ "Банк БелВЭБ", (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг) (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы "Мір")
  • ААТ "БПС-Cбербанк", (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг) (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы American Express)
  • ААТ "Белгазпромбанк", (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг) (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы Union Pay)
  • ААТ "Белінвестбанк", (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг) (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы JCB)
  • ЗАТ "БСБ-Банк", (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг) (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы "Мір")
  • ЗАТ "Альфа-Банк", (толькі інтэрнэт-эквайрынг) (дадаткова з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы "Мір")
  • "Пріорбанк" ААТ, (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг)
  • ЗАТ "МТБанк", (у т. л. інтэрнэт-эквайрынг)
  • ААТ "Парытэтбанк" (толькі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак унутранай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ)
  • ААТ "Банк Дабрабыт", (толькі інтэрнэт-эквайрынг)

Асноўныя паказнікі развіцця рынку банкаўскіх плацежных картак у Рэспубліцы Беларусь на 01.10.2020