Графік прыёму і апрацоўкі сістэмай імгненных плацяжоў электронных дакументаў і электронных паведамленняў па імгненных плацяжах
Уведзены ў дзеянне з 01.07.2019
Сістэма імгненных плацяжоў (далей – СІП) | Час | |
---|---|---|
1 | 2 | 3 |
дата дня (Т) | дата дня (Т+n) | |
Падрыхтоўка і запуск адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" (далей – разліковы цэнтр) і банкамі – удзельнікамі СІП праграмна-тэхнічных комплексаў для работы ў СІП, актуалізацыя банкамі –удзельнікамі СІП нарматыўна-даведачнай інфармацыі (у выпадку наяўнасці абнаўленняў) | 16.15 – 16.45 | |
Адкрыццё аперацыйнага дня СІП1 | 16.45 | |
Аперацыйны дзень СІП2 (код рэжыму - 100) | 16.45 | 16.15 |
прыём ад сістэмы BISS электронных паведамленняў, якія змяшчаюць інфармацыю аб суме грашовых сродкаў, зарэзерваваных на карэспандэнцкіх рахунках банкаў – удзельнікаў СІП для ажыццяўлення разлікаў па імгненных плацяжах3 | 16.45 | |
прыём і апрацоўка электронных дакументаў і электронных паведамленняў па імгненных плацяжах4 | 16.45 – 24.00 | 00.00 – 16.15 |
прыём ад сістэмы BISS электронных паведамленняў, якія змяшчаюць інфармацыю аб суме грашовых сродкаў, на якую робіцца павелічэнне/памяншэнне на карэспандэнцкіх рахунках банкаў – удзельнікаў СІП рэзерваў для ажыццяўлення разлікаў па імгненных плацяжах | 16.45 – 17.30 | 9.00 – 16.15 |
Закрыццё аперацыйнага дня СІП (код рэжыму – 700)5 | 16.15 | |
фарміраванне і прадстаўленне Нацыянальнаму банку электроннага дакумента, які змяшчае інфармацыю аб чыстых дэбетавых (крэдытавых) пазіцыях банкаў – удзельнікаў СІП па выніках разліку ў СІП |
|
16.15 – 16.25 |
1 Разліковы цэнтр з дапамогай:
– электроннага паведамлення МТ 098/330 "Пераход да наступнага рэжыму рэгламенту" ўстанаўлівае ў СІП дату аперацыйнага дня СІП, які адкрываецца;
– па меры ўнясення банкаў – удзельнікаў СІП у спіс актыўных банкаў аўтаматычна падключае іх да СІП.
2 Працягласць аперацыйнага дня СІП можа ўключаць два і больш каляндарныя дні (n) (уключаючы выхадныя і святочныя дні, устаноўленыя і аб’яўленыя непрацоўнымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).
3 У выпадку адсутнасці або недастатковасці сумы рэзерву для ажыццяўлення разлікаў па імгненных плацяжах электронныя дакументы МТ 103 адхіляюцца.
4 На працягу дзеяння рэжыму 100 ажыццяўляецца:
– прыём і апрацоўка электронных дакументаў МТ 103;
– прыём і апрацоўка электронных паведамленняў МТ 196 і іншых электронных паведамленняў па імгненных плацяжах;
– аператыўнае адключэнне ад СІП (падключэнне да СІП) банкамі – удзельнікамі СІП шляхам накіравання ў СІП адпаведных электронных паведамленняў МТ 098/302 "Адключэнне ад сістэмы імгненных плацяжоў" (МТ 098/301 "Падключэнне да сістэмы імгненных плацяжоў”);
– аўтаматычнае ануляванне электронных дакументаў МТ 103, па якіх ад банка-атрымальніка на працягу перыяду часу, які вызначаны дакументацыяй АС МБР, не атрыманы электронныя паведамленні МТ 196, якія пацвярджаюць залічэнне грашовых сродкаў бенефіцыяру.
5 Пры ўстанаўленні рэжыму 700:
– спыняецца прыём і апрацоўка электронных дакументаў МТ 103;
– спыняецца прыём і апрацоўка электронных паведамленняў МТ 196 і іншых электронных паведамленняў па імгненных плацяжах;
– спыняецца прыём ад сістэмы BISS электронных паведамленняў, якія змяшчаюць інфармацыю аб суме грашовых сродкаў, на якую робіцца павелічэнне/памяншэнне на карэспандэнцкіх рахунках банкаў – удзельнікаў СІП рэзерваў для ажыццяўлення разлікаў па імгненных плацяжах;
– вылічаюцца чыстыя дэбетавыя (крэдытавыя) пазіцыі банкаў – удзельнікаў СІП;
– банкам – удзельнікам СІП накіроўваюцца сістэмныя паведамленні, якія змяшчаюць рэгламентную справаздачнасць, у тым ліку рэестры дэбетавых/крэдытавых абаротаў у разрэзе плацяжоў.