Развіццё адкрытых інтэрфейсаў прыкладнога праграмавання

Мэта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – распрацаваць стандарты адкрытых банкаўскіх API (application programming interface) для ўкаранення ў фінансавую сферу інтэрфейсаў прыкладнога праграмавання, якія дазволяць дзяржаўным органам, камерцыйным арганізацыям і фізічным асобам актыўна карыстацца інфармацыйнымі, плацежнымі і статыстычнымі сэрвісамі банкаў i iншых нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых устаноў; дыверсіфікаваць удзельнікаў рынку плацежных паслуг і ўдасканальваць мадэль функцыянавання Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы.

Распрацавана і зацверджана Дарожная карта распрацоўкі стандартаў адкрытых банкаўскіх API, азнаёміцца з якой можна па спасылцы.

У 2020 годзе распрацаваны праект тэхнічнага дакумента "Банкаўская дзейнасць. Інфармацыйныя тэхналогіі. Адкрытыя банкаўскія API. Спецыфікацыя інфармацыйных API", з якім можна азнаёміцца па спасылцы.

З 1 ліпеня 2020 года ўводзіцца ў дзеянне стандарт правядзення разлікаў СПР 6.01-2020 "Банкаўская дзейнасць. Інфармацыйныя тэхналогіі. Адкрытыя банкаўскія API. Рэгламент узаемадзеяння пастаўшчыкоў API і карыстальнікаў API".

Менеджарам-каардынатарам па кірунку супрацоўніцтва "Развіццё інтэрфейсаў прыкладнога праграмавання" выступае Ермаковіч Аляксандр.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.