07.10.2020
Прэс-рэліз
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі 7,3 млрд. долараў ЗША
Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 кастрычніка 2020 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 321,4 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).
За верасень 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 136,4 млн. долараў ЗША (на 1,8 працэнта) пасля зніжэння ў жніўні на 1 399,6 млн. долараў ЗША (на 15,8 працэнта).
Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках верасня ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем Урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму 299,7 млн. долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.
Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у верасні спрыялі купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.