06.11.2020  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лістапада склалі 7,5 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2020 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 485,6 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За кастрычнік 2020 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 164,2 млн. долараў ЗША (на 2,2 працэнта) пасля зніжэння ў верасні на 136,4 млн. долараў ЗША (на 1,8 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у кастрычніку спрыяла прыцягненне Урадам знешняй пазыкі, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

У кастрычніку 2020 года Урадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 222 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.