05.02.2021  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага склалі 7,2 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лютага 2021 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 203,4 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За студзень 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 265,0 млн. долараў ЗША (на 3,5 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках студзеня ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 410,6 млн. долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у студзені спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. долараў ЗША.