17.02.2021  
Прэс-рэліз

Праўленнем Нацыянальнага банка адкладзена прыняцце рашэння па стаўцы рэфінансавання


Праўленнем Нацыянальнага банка адкладзена прыняцце рашэння па стаўцы рэфінансавання і стаўках па пастаянна даступных аперацыях рэгулявання ліквіднасці.

У сувязі з неабходнасцю правядзення дадатковага аналізу прагнознай дынамікі спажывецкіх цэн і ацэнкі працягласці ўздзеяння ключавых фактараў, якія прывялі да паскарэння росту спажывецкіх цэн, прынята рашэнне разгледзець адпаведныя пытанні па грашова-крэдытнай палітыцы на пасяджэнні Праўлення 12 сакавіка 2021 года.